РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вы кажаце...
Вы кажаце: надта пяю я нявесела,
Пацехаў ніякіх ня бачу ў людзей...
Пакіньце сьмяяцца! Вас праўда ня ўсьцешыла,
Няпраўды ж ня знаю ў душы я сваей.
 
Як пеў я дагэтуль, так пець не сцураюся,
Жальбою маркоцячы песьню сваю;
Я ў долю народа свайго узіраюся
І толькі аб гэтым для вас тут пяю.
 
Няхай сьвет пазнае ўсе песьні бяздольніка,
Хай вораг-мучыцель дрыжыць з праўды слоў,
Быць вольным хай родзяцца думкі ў нявольніка,
Хай быць чалавекам захоча брат мой.
 
1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.