 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На блакітным глёбусе Шмат дарог зазначана... Ты вандроўным робішся. А ці гэта спадчына? Дзед ня быў адслужаны, I ня ведаў кволасьці. Крочыў ён праз лужыны Ад сяла да воласьці. А каб сіла бралася Таўкачом над ступаю, Дзед даўней, здаралася, Вёрстаў дваццаць ступае. Вось і падарожнае: Вёскі ўсе знаёмыя, I шляхі да кожнае – Блізкія, вядомыя. А мой сьвет ня звужаны, Моцна перайначаны. Не вярстой праз лужыны – Морам шлях зазначаны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|