РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адная ноч спаміж начэй
Ня стала той адной,
Пасьля якой было б лягчэй
І лепш табе са мной.
 
Спраўляла баль Багіня Зла,
Прадказваў Лёс трывог...
А ноч усё ж такі была,
І мы былі удвох.
 
О, чысты грэх у цішыні,
Хмялейшай ад віна...
Сакрэт ягонай чысьціні
Ты ведаеш адна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.