РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хвацкія малойцы
Хвацкія малойцы, хлопцы-касінеры,
Харалужны корд ды песьня на запас.
Секлі вам галовы «за цара, за веру»,
Толькі вашы коні ратавалі вас.
 
Толькі вашы коні ды ў душы адвага,
Ды агонь вачэй, ды матчына сьляза.
І зіхцела воля над ваярскім сьцягам,
І жыла надзея на канцы ляза.
 
І жыла надзея, і лілася песьня,
І гучала рэха хлопцам у адказ...
Калі лёс загінуць — справа ўваскрэсьне,
Справа ўваскрэсьне, як прысьпее час!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.