РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Воля і Пятля
Гэй, ляці ў высі, малады саколе!
Быццам на далоні пад крылом зямля,
А па ёй, як глянуць, ходзяць навакольлем,
Ходзяць навакольлем Воля і Пятля.
 
Што ж яны блукаюць, што ў сэрцы маюць? —
Недзе там ў пушчах, аж займае дых,
Маладыя хлопцы Вольніцу шукаюць,
А Пятля шукае хлопцаў маладых.
 
І няма спакою ў юначых душах,
І зямля пад коньмі, як агонь, дрыжыць.
Воля дасьць ім крылы, а Пятля задушыць —
Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым бяз Волі жыць.
 
Над сялянскай хатай, над сялянскім полем,
Дзе ўздымае колас свежая ральля,
Над маім народам, над ягонай доляй,
Над ягоным лёсам — Воля і Пятля!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.