РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэта ўсё паэзія: воля, доля — тропы,
Агмяні з паходнямі — звыклы керагаз,
Сьпіць на сэрца хворая матухна-Эўропа,
Сьпіць і сэрца хворае з болем на калгас.
 
Гэта ўсё пародыя: прэзыдэнт, парлямэнт.
Хоць крычы да посіні: «Гэй, каня! Каня!»
Стайні ёсьць і конюхі, толькі што твой лямант?
Як над імі — немымі — бацька старшыня!
 
Гэта ўсё традыцыі: прачынацца позна,
Як праспалі фюрэра, што ўжо — старшыню...
Потым — дні пагрозныя, потым — ночы сьлёзныя,
Сёньня: сон і ворагу меч у даланю...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.