РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вёска
За хатай хата у парадак
Сядзіць адна каля адной;
Залегла вуліца сяродкам,
Будынкі збоку чарадой.
 
Ня год, ня два зьняла з плеч вёска, –
Дзянькоў уцёкшых знак відаць:
Мох у салому паўпіваўся,
Падпора час сьпяшыць стрымаць.
 
Жыцьцё у лапці абувае
Сваяк, чужынец-прайдзісьвет,
Бяда багацтву б’е паклоны,
Цямнота к знаньню зводзіць сьлед.
 
Вядзе вайну сьляза са сьмехам,
Дзярэцца той, а той дрыжыць,
З грахамі важыцца пакута,
У пары ноч і дзень бяжыць.
 
Ня знаю: шчасьце ці няшчасьце
Ўе тут спакойнае гняздо...
У вёскі гэтага спытайся, –
Маўчыць і вёска пакуль што.
 
[1910]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.