 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Твой кволы валадар, забыўшыся навук Велічыні Зыгмунтавай і лет цярпеньня, «Разьдзел» узаканяе ў загранічным ценю I лічыць, колькі дома кінуў хвоек штук... А дома, роскашы і працы многіх рук, Папас магнацкіх перацьвіўшых пакаленьняў, Стаіш, – і цэгла валіцца з гнілых скляпеньняў I ў шчыліне гняздо ўе ўслужлівы павук. Жывёлу гоне ў парк галодны «сэрвітут», Ля сьцен цянюе забабон ад лета ў лета: Нячысьцік зь ведзьмамі гуляе ў пустцы гэтай. Так зьніштажэньне ў кожан гзымс паўзе і кут I зубы скаліць: «Моц мая і права тут! На ўход жыцьця сюды ўжо я кладу тут «veto».
1910
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|