РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каб я меў загончык нівы,
      Каб я меў кусочак, –
З каласоў бы зьвіў вам, людзі,
      Зьвіў бы я вяночак.
 
Каб я меў лажок над рэчкай,
      Каб меў сенажатку, –
Назьбіраў бы вам букет я
      Зь незабудкаў, браткаў.
 
Каб я меў сваю хаціну,
      Каб я меў сялібу, –
Запрасіў бы вас у госьці,
      На кут пасадзіў бы.
 
Дый ня мне вас так вітаці
      Шчыранька, як дзеці, –
Крыў Бог нівы, сенажаткі,
      Хата – па ўсім сьвеце.
 
Хай хоць гэта мая думка
      Ўспамін вам пакіне
Аб гаротным і маркотным
      Беларускім сыне.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.