Ідзеш па каменьнях, Глядзіш на каменьне, З каменьня і цэглы Муры і скляпеньні. Драўляныя хаткі, Ў прысадах – дарогі, Мураўка і кветкі Кладуцца пад ногі. * Жалезныя краты Звакол пазіраюць, Шум, скрыгат, задуха Душу выдзіраюць. Бязьмежнае неба, Зялёнае поле, Чырыканьне птушак... А воля! А воля!..
1910
|
|