 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як жа можна ў маёй хаце Жыць долі, Калі хлеба ёй ня хваце I солі? З маёй хаткі пацех мала, Як з лому; З страхі бура пазьдзірала Салому. На падпорах сьцены, шульле Гнілыя; Вецер чуць не перакуле, Як вые. А празь нізкія аконцы, Як ночай, Хоць бы глянуць ясна сонца Ня хоча. Вясна з голадам прыходзе Заўсёды, I благія шле разводзьдзе Прыгоды. Летам – праца, пот сплывае Ракою. Што засею – град зьбівае Бяз бою. Прыйдзе восень, золка стане – Час цяжкі; Па пустым таку б’е зраньня Цэп важкі. А зімой завеі ў полі Гуляюць, Хаўтуры па маёй долі Спраўляюць.
[1906–1910]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|