РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З табою...
З табою спаткаліся ў лесе;
Багун і чарнобель к нам слаўся.
Сьмяяўся пушчар, а у сьмесе
За ценем цень новы снаваўся.
 
За намі, прад намі снавалі
Павучныя, бледныя цені, –
Мяне у палац зазывалі,
Цябе – у сьвятыя прадсені.
 
Сьвятая пасьцель небасхіла
Крывавай імглой заплывала,
Пасад заручальны магілай
Пуціна сьляпая хавала.
 
Пуціна была, мы і тую
Згубілі, як лепей – ня зналі:
Ці маем шукаці старую,
Ці к новай блукаціся далей?
 
1911
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.