 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чыстым інеем пакрыты На гасьцінцы беразняк, Космы густа ім абвіты; Ў белым сьнезе маладняк. Сьвішчуць сані на марозе, Коні рвуцца і хрыпяць. Крык і гоман на дарозе, Бомы стогнуць і зьвіняць. Ськверыць холад. Пабялелі Вусы, сьвітка вазака, Толькі шчокі счырванелі Ад марозу ў мужыка. Перад сьвятам заработкі, А дарога, як сьляза... Толькі бухаюць калодкі, Толькі сьвіст ад палаза!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|