 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не ў адной толькі нашай душы Зерне ёсьць хараства – Аб ім казку складае ў цішы Колас нівы, трава. Не ў адным толькі сэрцы людзей Іскра праўды гарыць – Аб ёй песьню пяе салавей, Аб ёй рэчка журчыць. У той песьні, шырокай, як сьвет, Чутны ветры і гром. Дык прымі ж ты прывет, Сьвет бязьмежны, мой дом.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|