РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хаценьні
Як калосьсе ў жытняй ніве,
цягне дух мяне ўгару.
Тут – нічога больш ня дзівіць,
тут – нічога не зьбяру.
Нежывой, зімовай ночай
сьніцца мне ліпнёвы змрок,
а ўвясну – пляла б ахвоча
я ўжо восеньскі вянок.
Цемрывою, бездарожжам
аднаго пайшла б шукаць:
што ніколі мець няможна,
што ніхто ня можа даць!
 
1933, Хэлмна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.