Праясьняецца пагода, Бо вярнулася вясна. Ўсё чакаеш, што прырода Ўстрапянецца ада сна. І пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутным лёд. Зазьвіняць жалобна крыгі, І бурлівая вада Сьнег, размоклы ў час адлігі, Змые з луга безь сьляда. Дык разьлійся жа раздольна Ў чыстым полі і гаю І красой паводкі вольнай Душу выпрастай маю!
1910
|
|