РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае:
«Сьцежка ў полі пралягае, траўкай зарастае.
Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, –
Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.
Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, –
Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:
Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;
Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае».
 
1911
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.