РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вальжына Морт
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І быццам бы я шарык
У барабане спортлато,
Выкручваю сальты
І танчу хуткі факстрот.
І нейкім задротам абвешчана
"Внимание: выпал шар",
І быццам ніколі ў вечнасьці
Мой шарык не выпадаў.
 
І дзе мне дзецца ад вернасьці
Упартай як гемарой
Таго, хто за крок ад беднасьці
Ўсё ставіць на нумар мой.
І сочыць вачыма беднымі
За шарыкамі пад шклом
Нібыта за бурай белаю
Зімою за акном.
 
І пакуль барабан мой круціцца,
І пакуль не сышоў у прастой,
Мне стаць да маразму хочацца
Сьвінцовай сваёй сястрой.
 
Каб выскачыць нечаканаю
У срэбнай сукенцы –
Вольная!
І нехта зачараваны
Схавае мяне пад сэрцам
І пераапране ў чырвонае.
 
2004
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.