Сустрэць бы цябе на сьвітанку там, Дзе гушкае лес калыханку вятрам, Дзе сосны таемна маўчаць чужым, Дзе сонейка сьпеліць сабе кілім, Дзе нельга ў прыроды ня скрасьці верш, Дзе кожным уздыхам у рай плывеш. Сустрэць – і ў ваду паглядзець на лёс, На сон салаўіны бяз горкіх сьлёз. Сустрэць – і ўзьляцець. А то й проста – сустрэць.
|
|