У сэрцы Бога, быццам кроў, пульсуюць душы. Успамінаў Праданы сьмех, і за Нішто ў вачах чужых ізноў загіну. Бягуць дажджы, і кроплі слоў – палонныя на доўгіх вейках. Зьявіўся час, любі сябе, шукай сябе – у новых леках, У новых снох. Пакуль ты сьпіш, Бог зь неба разьлівае слоту. Любіць цябе. Шукаць цябе. Укрыжаваць сваю самоту.
|
|