 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Колькi каштуе твая засьпiртаваная душа? Я набуду яе зь вялiкiм задавальненьнем для таго, каб праводзiць фiлялягiчныя экспэрымэнты. Алькаголь не ўратуе ад болю, таму твая сутнасьць будзе адчуваць кожны пяшчотны дотык майго адвечна ненажэрнага пiнцэту. Штодзень я буду праводзiць невялiчкiя апэрацыi. Мае асыстэнты – твае сябры. Я ня помсьлiвая, але справядлiвая. Высакарод- насьць вышэй за ўсё – калi цябе гэтаму не навучылi, прый- дзецца ўводзiць падобны панятак ў тваю падсьвядомасьць мэханiчна. Я паэтка, але не хiрург, прычым хутчэй пры- родная нахабніца, чым штучная графаманка. Празь некалькi год зь мяне будуць выдаляць прагу велiчы. А па- куль што мы зоймемся высьвятленьнем твайго дыягназу, сьветлы мой i непахiсны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|