РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі ў сьвет я ні гляну прыгожы,
Кожны раз штось хвалюе душу,
Чуласьць дзіўная грудзі трывожа,
Не любіў бы – любіці сьпяшу.
 
I людзей, што ў трудзе, бы мурашкі,
Плечы гнуць, як братоў бы туліў,
У нядолі, у працы іх цяжкай
Пацяшаў, песьні пеў, весяліў
 
Але толькі ці ж хопіць мне сілы
Перажыць, не ахутацца ў цьму, –
Калі замест грудзей братніх, мілых
Я да сэрца гадзюку прыжму?!
 
16.VI.1907.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.