РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У роднай хаце
Нарэшце я у роднай хаце,
Тут кожны шорах песьціць слых.
Зноў пра жаніцьбу кажа маці
Ды пра чужых нявестак злых.
 
Ніжэйшай, меншай стала хата...
Будзільніка знаёмы стук...
Маленства чарамі багаты
У столі кожны цьмяны сук.
 
Мне гэты прыпечак знаёмы
I кожны вілачнік сухі,
Парог, што ў шлях адзін – дадому
Заўжды злучае ўсе шляхі.
 
Парог пасечаны, шурпаты
(Зрабіў яго чарнейшым час):
Зімой дрывотняй і варштатам
Служыў ён удаве ня раз.
 
Мне кожны кут тут казак поўны,
Ён даражэй для сэрца стаў.
I фікус, што я флянцам помню,
Упёрся ў столь ілбом ліста...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.