 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Між абвалаў, Стромых скалаў Сьцежка пакручастая. А ў далінах, Па галінах Дзікі вецер шастае. А ў гуралкі Позірк палкі, Вусны са спакусінкай. Маладая. З плеч спадаюць Два патокі русыя. Б’юць вясёлкі На асколкі Вадаспады горныя. Зачаруюць, Завіруюць Вочы ноччу чорнаю. Уцякае Ды гукае. Пікі гор туманяцца. З правадніцай Заблудзіцца Хочацца да раніцы!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|