РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зоркі
Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты,
Зоркі на небе страчаў я чатыры;
Кожны раз зводзіў іх вогнік крылаты,
Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай.
 
Першая – бацькава зорка ясьнела,
Маткі – другая глядзела ў сьвет горка,
Трэйцяя мне мігацела нясьмела,
Роднай зямелькі - чацьвертая зорка.
 
Першая згасла навекі ня ў часе,
Звольна губляе бліск свой другая,
Трэйцяя сумнаю мглой спавілася,
Толькі чацьвертая лепей міргае.
 
1911
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.