РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Згінула сонца...
Згінула сонца. Белыя, грозныя
Насыпы сьнегу ляжаць на зямлі,
Б’ецца завея аб шыбы марозныя,
Ў коміне жудка віхры загулі.
 
Гасьне лучына у нізенькай хатцы,
К матчыным дзеці льнудь грудзям худым;
Трудна са сьцюжай дзікаю збратацца
Хатцы, і матцы, і дзеткам малым.
 
Чорная доля з чорнымі хмарамі
Жудка завісьлі над гэтай раднёй;
Як груганы дзе па-над папарамі,
Носяцца ў хатачцы гора зь бядой.
 
Там, дзе шалеюць вечна мяцеліцы,
Страшнай Сібіры дзе ўслаўся гушчар,
Дзе людзі зь зьверам нараўне дзеляцца, –
Бацька там, муж там – радні гаспадар.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.