РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не дружы...
Не дружы з панамі,
Бедзен мужычок.
На дружбу з багатым
Вузак твой шнурок.
 
У палацы белым
Табе не гуляць, –
Там народ вясёлы,
Песенькі зьвіняць.
 
Там віно ліецца
Пеністай ракой,
Ад яды сталы там
Гнуцца дарагой.
 
Сядзяць за сталамі
Паны ў грамадзе, –
Сытыя ўсе твары.
Тваё ж мейсца дзе?
 
Стаіш у парозе
З шапкаю ў рукох,
Прытухлыя вочы
Водзіш па панох.
 
Пазнаеш, гаротны,
Што ты не такі,
Не тваё тут мейсца,
Не твае дружкі.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.