РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясною
Ізноў вясна... Блакіту зьзяньне,
I сонца ласкі, й фарбы раньня,
I ветру ў вочы пацалункі,
I чар увесь зямлі-пястункі,
Што, прабуджаючысь паволі,
Яшчэ праз сон сьмяецца ў полі,
Сьмяецца ў мглістых пералесках,
У сініх зорачках-пралесках,
Сьмяецца ў месьце нават чорным,
Сьмяецца сьмехам ясным, зорным, –
Усё, усё даўно знаёма,
Ўсё перажыта мною дома...
Але душа дрыжыць, вітае
Вясну, што вечна парывае.
Вясну, што будзіць сны, жаданьні,
Няясны сум – натхненьня раньне,
Што нават тутка, у чужыне,
Прамень ясьнейшы ў сэрца кіне.
 
24.XII.1924.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.