 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў! Славуты час... Адказная хвіліна‚ Калі вагаецца лёс нашае Краіны‚ Ці вольнай‚ слаўнай стаць‚ як некалі‚ ізноў‚ Ці на гады‚ а мо й навек загінуць. Да згоды ўсе! Браты! Нас лучыць САКАВІК‚ Бацькоўскаю крывёй палітыя загоны‚ Выгнанцаў на Сібір балючыя праклёны‚ Крыжы дарожныя‚ дзяцей галодных крык Ды роднае матулі енкі-стогны. Браты-Беларусы! Успомніце той час‚ Калі грудзьмі баронячы Краіну-Маці‚ Са зброяю плячо-ў-плячо ў гушчэры‚ гаці‚ Адзін за аднаго на сьмерць ішлі ня раз‚ Каб выратаваць сябру ў няшчасьці. Чаму-ж цяпер брахня‚ грызота‚ сваркі‚ бруд‚ Агідна лаянка‚ даносы медналобых‚ Абрыдлыя для ўсіх амбітныя хваробы? А час ня спыніцца‚ й гісторыі прысуд Апляміць іх пад матчыну жалобу. Зірні наўкол! Як радуецца агент-шпег! Заданьне выканаў‚ справакаваў на сваркі‚ Цяпер работа ёсьць агентам Чразвычайкі - І вусны крывяцца у гіранічны сьмех - Па аснаму вылаўліваць на вуліцах‚ у парках. Да згоды! Час! Зважай! - Нясецца кліч з гаёў. Сынкі мае! Хутчэй! Краіна - ваша Маці Даруе кожнаму радзімаму дзіцяці‚ Калі вы дружныя й адважныя ў баёх Зноў разам прыдзеце за Край змагацца.
Парыж - Францыя, 15.ХІІ.1952
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|