Мой радавод вёў летапіс свой плугам. I, як радком чырвоным, баразной мядзяны конь ішоў адвечным кругам пад Князем-Сонцам, Поўняю-Княжной. На мокрай грыве крумкачы драмалі ды прагнулі гарачае крыві, і ваўкалакі зь лесу цікавалі, каб баразну мядзяны конь скрывіў. Былі сухмені, і былі залевы, і стрэхі хат, як прывіды, плылі, тагды алені, журавы і дрэвы да астравоў мой радавод вялі. Патоп спадаў, і вецер, як пэргамэнт, сушыў палі і ажыўляў лугі, птушыны шлях – начных нябёс атрамант – шукаў барознаў новыя кругі.
|
|