Гэта памятае толькі маці, як вясной я любіў крыгаход, калі зайцы, нібы паяцы, каля рэчкі зьбіралі народ. Было сьмеху і сьлёз дзіцячых, калі заяц ішоў пад лёд ці па крыгах скакаў, як мячык, не зважаючы на народ. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Гэта ведае толькі маці, як засьцігнуў мяне крыгаход, як і зайцам зрабіў, і паяцам і для зьдзеку сабраў народ.
|
|