РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У зялёным садочку
У зялёным садочку
Пад ігрушай ў цянёчку
          Сядзіць хлопец зь дзяўчынкай
I мілуецца зь ёю,
Зь ненаглядкай сваёю,
          Та гарыць, як лучынка.
 
І цалуе ж ён любай
Сваёй вочкі і губы.
          Песьціць, як не задуша.
Дружок з дружкай варкуе,
Салавей ім ўтуруе,
          Шуміць над імі йгруша.
 
Вось прыціхлі, прымлелі,
Дрож прабегла па целе,
          Усхваляваліся грудзі.
I забыўся ён зь ёю,
Зь ненаглядкай сваёю,
          Што ёсьць сьвет, што ёсьць людзі.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.