 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Купалы расколюцца расколюцца і званы о Неба сіняе блакітнае чырвонае чорнае а ўсё лепей ты ня медзь ня золата не бел-камень камень ён і ёсьць о Неба а словы пра цябе мае цялесныя цялесныя яка птушкі ў табе губляюцца губляюцца яка птушкі губляюцца мае словы цялесныя нягодныя яка стрэлы ў твае вочы яка стрэлы стрэлы стрэлы з вуснаў што храм ад зямлі зямлі да крыжа крыжа да птушынага памёту памёту на златкупале цалавалі цалавалі ня любячы любячы ня веручы веручы малітвы ня кажучы нат ня ведаючы о Неба абрыдлі мне храмы абразы рызы абразы і рызы вазьмі мяне агнём ветрам вадою які птушку яка дрэва яка хочаш а праваляцца храмы і людзі ў храмах і жывёлы вакол іх на сытных пашах пашах і лясы вакол іх у лясох кішачых лясох кішачых і ўсе рэкі рэкі пад горы выцякуць выцякуць і зямля ад смагі парэпаецца рэпаецца яка фрэскі пра жывот чалавечы о Неба як расказаць разгадаць твае знакі апошнія
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|