 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кіньце‚ кіньце сьпеў тугі І бадзёрым крокам Праз палеткі‚ праз лугі‚ Як акінуць вокам‚ Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай! Хай наўкол сьнягі‚ туман! Ныюць у грудзях раны! У бязьмежны акіян Стараны каханай Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай! І адказам на тэрор‚ На Крывіцкіх гонях‚ Дамо ворагу адпор Пад сьцягам Пагоні. Сьмела‚ радасна шагай! Волю‚ славу здабывай!
Скрыбава, 30 сакавіка 1944
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|