РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Юначка
Ты ў дзіўным харастве стаяла перад намі.
Так велічны‚ так горды быў твой гнеў!
Ад роспачы‚ тугі сьціскала кулакамі...
У вачох агонь маланкава зіхцеў.
 
І раптам‚ угару з мальбою ўзьняўшы рукі‚
Ты абвяла бязьмежны далягляд.
Там... дзесьці у тайзе‚ зьняможаныя ў муках‚
Гібеюць бацька‚ маці‚ родны брат.
 
І позірк той‚ як сымбаль перад сьветам‚
Нас заклікаў да новых перамог;
І на сьцягах уваскрасалі запаветны
Сьвятыя словы: Бацькаўшчына й Бог.
 
Рыд - Аўстрыя, 26 студзеня 1949 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.