 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А на бруку сьвятлеюцца не аскалёпкі скрыжаляў – Каляровыя зьмятыя стужкі, парваныя маскі. Адгуляў карнавал. Гараджане ўсю ноч сьвяткавалі Перамогу над шэрым натоўпам, хвастатым і ласым. Зараз цэлымі будуць каўбасы, сыры і вяндліна. Ноччу пернік цукровы зубамі ніхто не накмеціць. Пацучыны кароль пазірае з падстрэшша бясьсіла На спустошаны горад і мора, што сталася сьмерцю. Як благаў ён, спрабуючы іх затрымаць, патлумачыць, Што людская мэлёдыя – толькі атрута, ня болей. За музыкам пайшлі, папаўзьлі, каб наяве пабачыць Пацучынае шчасьце, краіну бяз страху і болю. Пра каўбасныя дрэвы жалейка сьпявала ім ката. І старыя з аблезлаю поўсьцю, і пацучаняты Беглі ў хвалі з надзеяй, што рушаць да волі багатай. І над горадам цень небыцьця распрасьцёрся хвастаты. Пацучыны кароль пазірае бясьсіла на горад. Ды нянавісьць такая – ці можа застацца бясьсілай? Бо музыка вяртаецца, злосны, бясхібны і горды, І рыхтуецца мора людскою зрабіцца магілай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|