 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Казалі яму: ты сталеў у траве прыдарожнай. Ты пішаш пра боль, і цябе зразумее ня кожны. Ты пэрліны ў вершы зьбіраеш, а як жа каменьні, Зь якіх аднагодкі складаюць сусьвет летуценьняў? Казалі яму – ты для нашых шыхтоў перашкода. Ты нейкі чужы, ты зь мінулага, супраць народа. А ён аніяк у шыхты не адолеў раўняцца. І стане – а крылаў ня скінеш, дарэмная праца. Ён сьціхне, стаіцца – з душы Беларусь загукае, І прывідны лірнік у славу гэрояў зайграе. Ён быў не гэрой. Не хацеў забіваць анікога. Ён нават ня ведаў дакладнай дарогі да Бога. Казалі ж яму: не пішы... Застанесься на волі... Пісаў. І памёр. І яго не згадаюць ніколі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|