РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Інсургент
Я пакінуў свой край, як пасечаны сад веснавы.
І пялёсткі яго, быццам раны, душу абляпілі.
Між Усходам і Захадам – круцяцца іх жарнавы –
Перамелены лёсы, падзелены нават магілы.
Па бясконцых шляхах
я праношу сваю Беларусь,
Між пустынных пяскоў,
і вільготных лясоў нетутэйшых.
Я служу толькі ёй –
а яшчэ незямному цару.
А зямныя ніколі ня ўбачаць,
як сьпешыцца вершнік.
Я пакінуў свой край, каб вярнуцца, як вернецца ноч
На купальскі травы;
як вернецца стрэльба за плечы.
І жыцьцё маё станецца вельмі малою цаной,
Калі сьсечаны сад
новай квеценьню
выбухне ў вечнасьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.