РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сумнае сонца плыве над зямлёю,
Быццам бы ў рай адлятае душа
Сьветлай жанчыны, якая чужою
Стала і будзе пад крыльлем крыжа,
Нам да якога ісьці празь цямрэчу,
Нібы за сонцам, за сьветлай душой.
Вецер – у твар, а камень – у плечы,
Неба, як воран, па-над галавой.
Гэтак заўсёды і гэтак ніколі
Болей ня будзе, калі ты памрэш.
Дрэва да неба зноў цягнецца гольлем,
З сэрца зноў цягнецца рыфмамі верш,
Бо па-над намі ўжо сонца зьнікае,
Быццам бы ў пекла – чыясьці душа
Сумная-сумная і залатая,
Быццам бы цьвік, што зваліўся з крыжа,
Нам да якога ісьці празь нястачу,
Нібы за ценем, адзін за адным.
Ты паміраеш, а я і ня бачу,
Бо прада мною жыцьцё, нібы дым...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.