РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я - дзяўчына з Краіны забранай
Думкі ў роспачы плылі‚
Зьніклі ў сэрцы вуглі‚
Грудзі нылі ад болю Краіны;
Я па сьвеце блукаў‚
Кветку Шчасьця шукаў
Ды спаткаў сінявоку дзяўчыну.
 
Ці Ты красачка зор?
Ці русалка вазёр?
Ля Цябе водар кветак духмяны.
Усьміхнулася мне:
Казяй клічуць мяне...
Я - дзяўчына з Краіны забранай.
 
Ёй у вочы зірнуў
І ў вачох патануў‚
Патануў ў глыбіні прамяністай.
Ці то ява‚ ці сны?
Я Князёўну Вясны
Зноў спаткаў на шляху крамяністым.
 
Кліўленд - ЗША, 31 траўня 1962 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.