РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Князёўна дум маіх
Князёўна дум маіх‚
Кунежных сноў царыца!
Ў чароўным летуценьні
Я выпясьціў Цябе.
 
Стаіш Ты ля мяне
У белым аксаміце
Ў зьнямозе ад каханьня
Ў гарэзнай барацьбе.
 
І п'ю я чад уцех
Агністага ўлоньня‚
П'янею ад пяшчотаў
Тваіх палынных рук‚
 
Я падаю‚ лячу
Ў салодкае прадоньне...
А Ты? Ты ля мяне‚
Дзяўчына - Беларусь.
 
Кліўленд - ЗША, 1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.