Дзе голуб з галубкай варкуе, сядзіць, З-пад неба хмурлівага ястраб ляціць, I кіпці запусьце ў галубку ён сьмела, I выгрызе сэрца, і кроў высьсе зь цела. Дзе шчыра дзяўчынку дзяцюк палюбіў, – Прыйшоў стары зводнік, дзяўчынку адбіў; Як ястраб з галубкай, так цешыцца ўволю, Паганячы славу – дзявочую долю. Няма ўжо галубкі, прыўныў галубок, Сядзіць, не варкуе; як мёртвы, замоўк: Па любай сваёй у вялікай жалобе, Чакае, аж ястраб і зь ім тое зробе. Няма ўжо дзяўчынкі; сум хлопца гняце, У сэрцы глухі жаль, як рана, цьвіце; Дзе пойдзе, дзе гляне, стогн рвецца маркотны: Адзін ты, адзін, небарача гаротны! Галубкіны косьці разьвеяла бура, К другой свае вочы стары зводнік жмура, Галуб жа, дзяўчынка і хлопец, як дзеці, Бядуюць, што ястрабаў так шмат на сьвеце.
[1906–1912]
|
|