 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Забытыя лёсам‚ у багне балеснай‚ Ня бачым мы ласкі‚ ня бачым пяшчот; Усё тут чужое: і людзі‚ і песьні‚ І неба‚ і птушкі‚ й гульні карагод. І ўспомніў я сёньня далёку Айчыну: Гуляе там вораг - чырвоны груган. Ці-ж нам не баліць‚ што мы тут на чужыне? Ці-ж нам не баліць‚ што ў Краіне тыран?
27 студзеня 1947
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|