РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хаўрусьнікам
«Gazeta Codzienna»
I «Виленский вестник»
Сабраліся хэўрай,
Як сьвіньні на сьметнік.
 
І ну ж гаманіці,
Ухмыляцца пад вусам,
Як лепш атуманіць
Мазгі беларусам.
 
«Gazeta» бармоча:
«Нех бэндзе ён ляхам»,
А «Вестник» – «Пусть лучше
Московским прёт шляхом».
 
Спрачаліся доўга,
Як край наш раскрасьці,
Дый сьпеліся ўрэшце:
Парваць на дзьве часьці.
 
Адна часьць Варшаве
Лізаць ногі будзе,
Маскве хай другая
Нясе свае грудзі.
 
Забыліся толькі,
Хаўрусьнікі ночы,
Спытаць беларуса,
Чым сам ён быць хоча.
 
Па-мойму ж ня варта,
Панкі, так лезьць з жылаў...
Як сьвіньням – ня глянуць
Вам дальш свайго рыла.
 
1913
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.