РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На Новы (1914) год
Новы год у народ
      Зважна йдзе,
I з сабой думак рой
      Ён вядзе.
 
Дзе ні глянь – моц жадань
      Людзі шлюць;
Тыя ўцех, тыя мех
      Грошы ждуць.
 
Ну, а я і сям’я
      Родных мне
Йдзем з такою мальбой
      Да цябе:
 
Дай свабод, Новы год,
      Долю дай,
I ўскрасі, прасьвяці
      Родны край.
 
[1913]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.