РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З кутка жаданьняў
З цэлым народам гутарку весьці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцьця –
Гэткай шукаю цэлы век чэсьці,
Гэта адно мне падпорай жыцьця.
 
Песьню стварыці ясну, як неба,
Ў кожнай зь ёй хаце быць мілым гасьцём –
Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба,
Гэткім я толькі жыву пачуцьцём.
 
Што не загубяць крыўды жывую
Душу народа, што ўстане са сну, –
Гэткай надзеяй толькі жыву я,
Гэткую толькі чакаю вясну.
 
К яснаму сонцу зь цьмы, зь беспрасьвецьця,
К славе зь бясслаўя ўсім нашым людзям –
Гэткай шукаю сьцежкі на сьвеце,
Гэткаму Богу і душу аддам.
 
За лепшу долю роднага краю,
За сваіх брацьцяў ў сьвятой барацьбе –
Гэтакай толькі сьмерці жадаю,
Памяткі гэткай чакаю сабе.
 
1912
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.