Хутка змрок абцяжарыць пчаліныя лёгкія скрылцы, мёдам Лес набрыняе да сутвы нямых каранёў, але – Лес не нямы: і ў лісточку, і ў кволенькай жылцы мова тчэцца лясная зь мільярдаў лясных галасоў. Нават самы няздатны і самы глухі з чалавецтва зразумее яе і забудзе, прасьветлены ёй, пра людскую душу, што спазнала пакуты калецтва, калі смагу спатоліла брата Іюды душой.
|
|