 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Крыжавалі крумкача за колер чорны дый гадалі: а якая ў яго кроў? – Чорная! – прамовіў кат вучоны. Чорная, нібы яго крыло. Крыжавалі лебедзя за колер белы дый гадалі: а ў яго якая кроў? I забілі цьвік, і кроў пабегла барваю на белае крыло. – Чорная! – ускрыкнуў кат вучоны. – гэткіх д’яблаў з крыжа не зьнімаць! Чорная! Таму што сам ён чорны, а за гэта грэх не крыжаваць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|