 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На яе галінах растуць яблыкі, на карэньнях камяні. Нават у самыя лютыя маразы, калі ледзь-ледзь б’ецца сэрца, каб ня даць дарэшты зьмерзьціся крыві, камяні выцягваюць зь яе апошнія жылы. Хтосьці іншы даўно сканаў бы, нат не счакаўшы сваёй першай пладаноснасьці, а яна ў незямных пакутах зноў і зноў выходзіць з забыцьця зімовай анэстэзіі і кожнага разу чакае сваёй вясны, быццам апошняй радасьці-спадзяванкі. Але балючай за ўсё зямлі, як той маці за самае пакутнае дзіцятка.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|