 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Моўкнуць у чароўным сьне зьніклыя сядзібы, Яблыкі ў тваім вакне стынуць паміж шыбаў, Лёгкі сьнегавы кілім лёг над кожным дахам, І над комінамі дым льецца млечным шляхам. Сад у месячным сьвятле – ціша, нібы ў раі, Толькі на тваім стале сьвечка дагарае. Сьвецяць яблыкі з вакна, як дзясятак сонцаў... Хай такая ноч адна доўжыцца бясконца.
17/18.12.2009.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|